НАШЫ ПАТРАБАВАННІ
Мы заклікаем Федэральнае міністэрства ўнутраных спраў і Федэральнае міністэрства замежных спраў Германіі:
- у найкарацейшы тэрмін выдаць візы грамадзянам Расіі і Беларусі, якія ўжо атрымалі адабрэнне гуманітарнага прыёму на падставе §22 Закона аб знаходжанні ў Германіі (§22 AufenthG);
- у разумныя тэрміны разгледзець заяўкі, пададзеныя да спынення працэдуры, і паведаміць заяўнікам аб рашэнні;
- паведаміць ясныя крытэрыі гуманітарнага прыёму ў адпаведнасці з §22 Закона аб знаходжанні ў Германіі (§22 AufenthG) і пацвердзіць яго як устойлівы механізм палітычнай абароны людзей, якія пераследуюцца аўтарытарнымі рэжымамі;
- пацвердзіць прынцыповую пазіцыю Германіі ў адносінах да рэжымаў у Расіі і Беларусі, працягнуць падтрымку дэмакратычных пераўтварэнняў у інтарэсах міру, свабоды і бяспекі ў Еўропе.
ШТО АДБЫЛАСЯ
У сярэдзіне жніўня Федэральнае міністэрства ўнутраных спраў паведаміла аб аднаўленні пасля часовага мараторыю індывідуальнага гуманітарнага прыёму згодна з §22.2 Закона аб знаходжанні (§22 S. 2 AufenthG).
Гэтая працэдура дзейнічае як адрасны механізм абароны па-за сістэмай прытулку. Умовы, крытэрыі і тэрміны разгляду і прыёму не апублікаваныя, і цяпер людзі, заяўкі якіх ужо былі ўхваленыя, працягваюць заставацца ў Расіі, Беларусі або транзітных краінах без гарантый і пад рызыкай пераследу або экстрадыцыі.
Таксама было спынена разгляд заявак, пададзеных цягам апошняга года.
Грамадзяне краін, на якіх распаўсюджваецца дзеянне §22.2 Закона аб знаходжанні і якія знаходзяцца пад непасрэднай пагрозай у сувязі са сваёй апазіцыйнай дзейнасцю ў аўтарытарных рэжымах, апынуліся ў нявызначанай сітуацыі, без яснай інфармацыі аб магчымай абароне і падтрымцы Германіі, на якія яны раней маглі разлічваць.
ЧАМУ ГЭТА ВАЖНА
Пасля рэпрэсій у Беларусі і пачатку вайны Расіі супраць Украіны гэты механізм стаў ключавым сродкам выратавання расіян і беларусаў, якія падвяргаюцца высокай рызыцы палітычнага пераследу.
Спыненне прыёму пазбаўляе гэтых людзей законнага шляху ў Германію: атрыманне шэнгенскай візы амаль немагчымае; правілы Дублінскага пагаднення блакуюць доступ да прытулку ў Германіі пры ўездзе праз іншыя краіны ЕС.
Шмат хто чакае рашэння ў Расіі і Беларусі пад рызыкай арышту; іншыя застаюцца ў трэціх краінах без статусу, пад пагрозай экстрадыцыі і без доступу да медыцынскай дапамогі.
Нявызначаныя тэрміны і доўгае чаканне прыёму павышаюць рызыкі для жыцця, здароўя і свабоды гэтых людзей.
Пэўныя палітычныя прычыны
ГІСТОРЫЯ ПЫТАННЯ
§22 Закона аб знаходжанні ў Германіі (§22 AufenthG) прадугледжвае прадастаўленне віду на жыхарства замежным грамадзянам у выключных выпадках: пры неабходнасці абароны паводле міжнароднага права, па гуманітарных прычынах або калі гэта адпавядае палітычным інтарэсам Германіі.
Рашэнне прымае Федэральнае міністэрства ўнутраных спраў або ўпаўнаважаны ім орган.
Паводле гэтага параграфа абарону і від на жыхарства ў Германіі атрымлівалі апазіцыйныя грамадзяне шэрагу краін, у тым ліку Ірана, Сірыі, Афганістана, Турцыі і іншых. З 2021 года, пасля падаўлення масавых пратэстаў у Беларусі, механізм пачаў ужывацца да грамадзян Беларусі, а пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе — да грамадзян Расіі.
Усе гэтыя людзі былі пад пагрозай палітычнага пераследу з-за сваёй грамадскай, праваабарончай, журналісцкай, культурнай, навуковай або іншай публічнай дзейнасці.
ІНІЦЫЯТАРЫ
НАС ПАДТРЫМЛІВАЮЦЬ
















